ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

28 красавіка 2015 года а 17-ай гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё выставы Алесь Петрашкевіч. Напісанае застаецца…, прысвечанай 85-годдзю са дня нараджэння выдатнага беларускага гісторыка, драматурга, публіцыста, сцэнарыста і грамадскага дзеяча Алеся Лявонцьевіча Петрашкевіча. Прэзентацыя адбудзецца ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30).

3.25

Алесь Лявонцьевіч Петрашкевіч адносіцца да ліку самых вядомых беларускіх драматургаў. Яго пяру належаць п’есы «Адкуль грэх?», «Трывога», «Соль», «Укралі кодэкс», «Мост упоперак ракі», «Злыдзень», «У спадчыну — жыццё», «Куды ноч, туды сон», «Змова» і інш. У сваіх п’есах, заўсёды надзённых, актуальных, палемічных, з тонкім гумарам і доляй сатыры, аўтар не толькі падымае праблемы сучаснасці, але і звяртаецца да гісторыі нашай краіны, расказваючы яе жывой мовай. У творах “Меч Рагвалода”, “Гора і слава”, “Рыцар Свабоды”, “Воля на крыжы” і інш. пісьменнік аналізуе асобныя падзеі і пераасэнсоўвае іх месца і ролю ў агульнагістарычным працэсе. Асобная ўвага ў творчасці Алеся Петрашкевіча да лёсу першадрукара Францыска Скарыны, якому ён прысвяціў гістарычныя драмы «Напісанае застаецца» і «Прарок для Айчыны».

Значным этапам жыцця Алеся Петрашкевіча была яго энцыклапедычная дзейнасць: рэдактарская праца ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, кіраванне выданнем гісторыка-дакументальных хронік “Памяць”.

На выставе, арганізаванай супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, будуць прадстаўлены асабістыя рэчы пісьменніка, рукапісы твораў, фотаздымкі, дакументы. Кожны экспанат раскажа пра Алеся Лявонцьевіча не толькі як пра пісьменніка, але і як пра грамадзяніна, патрыёта, які плённа працаваў на ніве беларускай культуры.

Успамінамі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка падзеляцца сябры і родныя Алеся Петрашкевіча, даследчыкі і аматары яго творчасці.

Даведкі па тэлефоне: 334-56-21

Эл.пошта: bellitmuseum@tut.by

Апошнія навіны