ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Цыкл «ЛЯ ВЫТОКАЎ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСАЎ»

1. Як хлеб да нас на стол прыйшоў (2-4 кл.)
Занятак праходзіць у форме казкі-гульні. Дзеці маюць магчымасць убачыць этнаграфічныя матэрыялы, пазнаёміцца з земляробчымі прыладамі (каса, серп, цэп і інш.) і працэсам вырабу хлеба. Хлопчыкі паспрабуюць сябе ў ролі «касцоў», а дзяўчынкі на некаторы час стануць «жнеямі».

2. Беларуская цацка (2-4 кл.)
Занятак знаёміць з беларускай традыцыйнай цацкай, з музычнымі інструментамі, якімі таксама гуляліся дзеці, далучае да вусна-паэтычнай творчасці народа.

3. Ехала Каляда ў вазочку (3-4 кл.)
Занятак знаёміць з абрадам калядавання на Беларусі.

4. Гуканне вясны (3-4 кл.)
Занятак знаёміць са старажытным каляндарна-абрадавым святам сустрэчы вясны.

5. Фэсцік. Гулянне ў народным стылі (2-4 кл.)
Уяўляе сабой музычнае мерапрыемства ў народным стылі з гульнямі і конкурсамі. Распавядае пра беларускі кірмаш, дае ўяўленне пра музычны гурт. Фэст уключае традыцыйныя беларускія гульні, якія рыхтавалі дзяцей да працы дарослых: «Садзі лянок», «Касцы і жнеі».

6. Беларускае вяселле (8-11 кл.)
Занятак у інтэрактыўнай форме знаёміць з традыцыямі святкавання вяселля на Беларусі.

Музейна-педагагічныя заняткі праводзяцца ў навучальных установах па папярэдніх заяўках: тэл. (017) 334-56-21.

Кошт: 10 000 руб. з удзельніка