ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

У 2014 годзе на літаратурнай карце Беларусі з’явіўся новы музей. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава была адкрыта экспазіцыя ў будынку дачы пісьменніка.

Яшчэ ў 1993 г. музей атрымаў у дар ад самога Васіля Уладзіміравіча Быкава больш чым 1000 адзінак каштоўных матэрыялаў. У 2012 г. удавой пісьменніка Быкавай Ірынай Міхайлаўнай музею былі перададзены рэчы, якія знаходзіліся на дачы Васіля Уладзіміравіча пры яго жыцці, а таксама некаторыя матэрыялы з кватэры пісьменніка ў г. Мінску (усяго больш, чым 1600 адзінак).

Галоўная адметная рыса музея — яго максімальная мемарыяльнасць. Будынак дачы складаецца з наступных памяшканняў:

- Першы паверх — гасцёўня пакой, кухня, гараж;

- Другі паверх — балюстрада, кабінет Васіля Уладзіміравіча, пакой Ірыны Міхайлаўны і мансарда.

Характэрнай для дачнага дома 1980-1990-х гг. з’яўляецца абіўка сцен гасцявога пакоя «вагонкай». Дачы характэрны аскетызм: яна абсталявана сціплай мэбляй, тыповай для 1980-х гадоў: набор мэблі для кухні, пісьмовы стол, тахта, кніжныя паліцы, канапа і інш. Сярод мэблі вылучаецца сталовы гарнітур (абедзенны стол з трох секцый, 12 крэслаў), буфет.

 

Адрас: Мінская вобл., Мінскі р-н, Д.П. Ждановічы-6, д.62