ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

19 лютага 2015 года ў 11.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН РБ адбылося сумеснае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэкі “У аснове ўсюды – слова”, прымеркаванае да Дня роднай мовы.

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. «Наша мова — гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ», — з хваляваннем гаварыў Іван Мележ.  «Хто забыў сваіх продкаў — сябе згубіў, а хто забыў сваю мову — усё згубіў» —  нагадвае народная мудрасць.

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў, а таксама з твораў беларускіх пісьменнікаў.

Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэсліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай памяці.

Анатоль Зэкаў адзін з тых, хто актыўна працуе на ніве Беларушчыны і піша творы як для дарослых, так і для дзяцей, бо менавіта з дзяцінства нам прывіваецца любоў да спадчыннага беларускага слова. Разам з вядомым артыстам Аляксандрам Ждановічам, якога ўсе ў краіне ведаюць як Маляваныча, Анатоль Зэкаў дапамог ўдзельнікам мерапрыемства адчуць смак сакавітай роднай мовы.

Да мерапрыемства супрацоўнікамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН РБ была падрыхтавана тэматычная выстаўка.

  • У аснове ўсюды - слова...

Апошнія навіны