ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

22 студзеня 2014 года а 16.00 гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАНБ адбылося сумеснае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАНБ “Сваёй дарогай запаветнай…”, прымеркаванае да 95-годдзя з дня нараджэння паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі Мікалая Якаўлевіча Аўрамчыка.

Да мерапрыемства супрацоўнікамі навуковай бібліятэкі падрыхтавана выстаўка з ўласных фондаў.

На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала. Яго творчымі  настаўнікамі былі  Аркадзь Куляшоў і Кузьма Чорны, а сябрамі – Максім Танк і Пімен Панчанка. Сам Мікола Якаўлевіч дапамог “стаць на крыло” многім паэтам, чыя паэзія сёння складае гонар нашай літаратуры.

Творчасць  Міколы Аўрамчыка — яркая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры. Светлы талент пісьменніка не азмрочылі жыццёвыя выпрабаванні: ні вайна, пад час якой трапіў у палон і быў вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты, ні пасляваенная праца на аднаўленні Данбаса. Мікола Якаўлевіч захаваў і рэалізаваў у сваіх творах той жыццёвы аптымізм, які дапамагае ўпэўнена крочыць па жыцці і самому аўтару і яго чытачам.

Будучы пісьменнік нарадзіўся 14.01.1920 г. ў в. Плёсы Бабруйскага раёна. У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя М. Горкага, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Піянер Беларусі”. Вайна перарвала вучобу, але ў 1949 годзе ён скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, ў часопісе “Полымя”. У 1953-1980 гг. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1947 г. Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. ў бабруйскай газеце “Камуніст”.

У творчай скарбонцы пісьменніка кнігі паэзіі: “Пярэдні край (1949), “Шляхам дружбы” (1952), “Ключы жураўліныя” (1960), “Сустрэча былых канагонаў” (1963), “Універсітэцкі гарадок” (1967), “Агледзіны” (1969), “Як на далоні” (1970), “Дрэва дружбы” (1973), “Радовішча” (1976), зборнік вершаў для дзяцей “Дружба” (1950), “Выбранае” (1976) і “Выбраныя творы” (1980). За зборнік “Сустрэча былых канагонаў”, прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1964). Ім напісаны раман “У падзямеллі” (1986) і аповесць “Палон” (1989) Пераклаў на беларускую мову творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, М. Джаліля, Г. Эміна, паэму М. Нагнібеды “Васілёк” (1961)

  • “Сваёй дарогай запаветнай…”

Апошнія навіны