ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Я па Венецыі з Бродскім іду.

Мы маладыя, і мы тунеядцы.

І мы плюём на свой сум, не ў ваду,

Нам у Венецыю ў вершах вяртацца…

В. Шніп

Шніп

14 мая 2015 года ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16) адбылася прэзентацыя кнігі Віктара Шніпа “Заўтра была адліга”, якая выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Аўтар назваў яе “дзённікавы раман паэта”. У кнізе побытавыя дзённікавыя запісы за 2013 і 2014 гады арганічна спалучаюцца з вершамі, філасофскімі разважаннямі, лірычнымі адхіленнямі, цікавымі гісторыямі з выдавецкай практыкі.

Віктар Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў в. Пугачы Валожынскага раёна і ў гэтым годдзе святкуе сваё 55-годдзе. Вучыўся ў Пугачоўскай васьмігодцы, Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Працаваў цесляром на будоўлях Мінска, літаратурным кансультантам у часопісе “Нёман” і ў газеце “Вячэрні Мінск”. Быў удзельнікам Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве ў 1984 годзе. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве.

Працаваў на розных пасадах у часопісе “Беларусь”, газетах “Наша слова”, “Літаратура і мастацтва”. З 2003 г. — намеснік галоўнага рэдактара, а з 2008 года — галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Друкуецца з 1977 года. Аўтар кніг “Гронка святла” (1983), “Пошук радасці” (1987), “Шляхам ветру” (1990), “Горад Утопія” (1990), “На рэштках Храма” (1994), “Выкраданне Еўропы” (1996), “Чырвоны ліхтар” (2000), “Воўчы вецер” (2001), “Інквізіцыя” (2002), “Выратаванне атрутай” (2003), “Беларускае мора” (2004), “Балада камянёў” (2006), “Страла кахання, любові крыж” (2008), “Проза і паэзія агню” (2010), “Пугачоўскі цырульнік” (2013), “Сабачыя гісторыі” (2013), “Тутэйшая туга” (2014), “Заўтра была адліга” (2015), а таксама кніг для дзяцей — “Сунічкі для Веранічкі” (1995) і “Наш Максім гаворыць: — Гу!” (1999).

Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік “Гронка святла”. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне “Мастацкая літаратура” (2008) за кнігу “Страла кахання, любові крыж”.

Зладзілі мерапрыемства Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза  пісьменннікаў Беларусі.

Сустрэча была цікавай яшчэ і таму, што аўтара незвычайнай кнігі прыйшла падтрымаць яго жонка, вядомая беларуская пісьменніца Людміла Рублеўская.

Апошнія навіны