ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача “Васіля Быкава” шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Пятруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

У адным з самых прыгожых месцаў у Мінску – Траецкім прадмесці – размясціўся музей, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль ўсё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але ўсе творы якога былі прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы.

партрэт, Багдановіч

Літаратурны музей Максіма Багдановіча заснаваны 23.7.1981 у Мінску рашэннем Мінскага гарвыканкома паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 19.9.1980. Адкрыты для наведвання 8.12.1991 да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта М. А. Багдановіча. Размяшчаецца ў будынку Траецкага прадмесця – помніку гарадской архітэктуры 19 ст. Музей ўзначальвалі М. П. Пазнякоў, Т. М. Кароткая, Л. Т. Хадкевіч, А. В. Бяляцкі, М. В. Трус, І. І. Думанская, Т. Э. Шаляговіч. З 2014 года загадчык – Запартыка Марына Міхайлаўна.

Музей вядзе збіральніцкую, даследчую і навукова-асветную працу, зберагае прадметы духоўнай і матэрыяльнай культуры, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Максіма Багдановіча.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 797 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны – 7437 адзінак.

Самая вялікая калекцыя музея – кнігі. Сярод іх 5 экзэмпляраў адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча “Вянок” (3 экзэмпляры з аўтографам паэта), кнігі кола чытання М. Багдановіча, літаратура пра яго жыццё і творчасць, кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў канца 19 – пач. 20 ст., творы яго паслядоўнікаў, пераклады, прысвячэнні. Значную калекцыю ўтвараюць рукапісы, у тым ліку рукапісны зборнік вершаў М. Багдановіча “Зеленя”, аўтографы вершаў “Я вспоминаю дом старинный” і “Я, бальны, бесскрыдлаты паэт…”, а таксама ўспаміны пра паэта (яго бацькі А. Я. Багдановіча, З. Верас, Дз. Дзябольскага і інш.), рукапісы родных і знаёмых, людзей з асяроддзя (У. Г. Караленкі, К. П. Пешкавай, А. Смоліча); аўтографы беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва (З. Бядулі, А. Паўловіча, К. Крапівы, М. Танка, М. Лужаніна, А. Багатырова, М. Аладава, Ю. Семянякі і інш.).

Калекцыя дакументаў прадстаўлена асабістымі матэрыяламі сям’і Багдановічаў і сваякоў, дакументамі грамадска-культурнага жыцця Беларусі, якія тычацца пытанняў ушанавання памяці паэта. У раздзеле аўдыёвізуальных помнікаў сабрана каля 6 тыс. фотаздымкаў і негатываў М. Багдановіча, яго родных, знаёмых і сяброў, даследчыкаў яго творчасці, а таксама мясцін, звязаных з жыццём і імем паэта, фотаздымкі мерапрымстваў па ўшанаванні памяці паэта. Захоўваюцца ў фондах 3 кінастужкі пра паэта, відэафільм, грампласцінкі, дыскі і запісы вершаў, песень і музычных кампазіцый на словы М. Багдановіча, магнітафонныя запісы ўрачыстых мерапрыемстваў і ўспамінаў. Вобраз класіка беларускай літаратуры і тэмы яго творчасці натхнілі мастакоў на стварэнне шматлікіх твораў мастацтва. У фондах музея зберагаюцца 72 карціны, 19 скульптур, 309 графічных твораў. Больш за тысячу прадметаў этнаграфіі і побыту, мэблі, ткацтва, адзення дазваляюць ствараць экспазіцыі і выстаўкі, якія перадаюць умовы жыцця і побыту канца 19 — пачатку 20 ст.